У бліжэйшыя суткі, 24 лістапада, у цэлым па Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі без істотных ападкаў надвор’е.

Толькі ўначы ў паўночна-ўсходніх раёнах чакаюцца невялікія ападкі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі згусціцца туман. Па ўсходзе месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, ад 3 да 8 метраў за секунду, удзень па поўначы парывы ветру дасягнуць 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начны час будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Па паўднёвым усходзе пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да мінус 7 градусаў. Тэмпература паветра ўдзень не перасягне нуля — плюс 5 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?