Жыхар Запарожжа падчас рыбалкі на Дняпры вылавіў старадаўні меч. Іржавы меч даўжынёй 96 см і вагой каля кілаграма рыбак падчапіў спінінгам і падняў з 22-метровай глыбіні.

Навукоўцы адразу заявілі, што гэтай

зброі не менш за тысячу гадоў, і належала яна нейкаму вяльможу. Магчыма, што і самому князю Святаславу Ігаравічу — вялікаму князю кіеўскаму, які загінуў на Дняпры ў баі з печанегамі.
Тронкі мяча багата аздобленыя золатам, срэбрам, меддзю. Тое, што, праляжаўшы ў прэснай вадзе 1100 гадоў, артэфакт добра захаваўся — неверагоднае падзея. Зброя практычна цалкам захавала сваю форму.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?