Суд над сынам Кадафі Сейфам аль-Ісламам пройдзе ў Лівіі, Гаага адмовілася патрабаваць яго выдачы
Міжнародны крымінальны суд (МКС) не будзе аспрэчваць права Лівіі правесці судовы працэс над Сейфам аль-Ісламам Кадафі, сынам былога лівійскага лідэра палкоўніка Муамара Кадафі.
Напярэдадні галоўны пракурор МКС Луіс Марэна-Акампа заяўляў, што Сейф аль-Іслама Кадафі не абавязкова везці ў Гаагу.
Сейф аль-Іслам Кадафі і экс-кіраўнік выведкі Лівіі Абдула аль-Сенусі абвінавачваюцца ў злачынствах супраць чалавечнасці, жорсткім душэнні паўстанняў, якія пачаліся ў лютым гэтага года і перараслі ў грамадзянскую вайну. Улетку МКС выставіў абвінавачванні Муамару Кадафі, але гэта справа была закрытая ў сувязі са смерцю палкоўніка ў канцы кастрычніка.
Як сказаў пракурор Марэна-Акампа,
Лівія, дзякуючы справе Сейфа аль-Іслама Кадафі, можа даказаць здольнасць падтрымліваць вяршэнства закона, выбудаваўшы на прыкладзе гэтага працэсу сваю судовую сістэму.
Сейф аль-Іслам Кадафі быў злоўлены ў суботу на поўдні Лівіі з двума ахоўнікамі пры спробе перасекчы мяжу з Нігерам. У аўторак стала вядома, што
Сейфа аль-Іслама выдаў праваднік, западозрыўшы, што яго не пакінуць у жывых.