Бо яго бізнес-падыход у прынцыпе не эфектыўны ў футболе, у адрозненне ад бізнес-падыходу Капскага. Як дынамаўскі бос можа захаваць твар і выблытацца з няпростай сітуацыі, калі цацка дарагая і не прыносіць радасці?

Футбольны клуб «Дынама-Мінск» сёння хворы. Вечная «срэбна-бронзавая» перспектыва слаба грэе душу «дынамікам», а гаспадар кажа аб чарговым «страчаным сезоне». Праблемы клуба можа пералічыць любы: калейдаскоп трэнераў, вар’яцкія распродажы гульцоў падчас сезону, высылкі ў дубль лідэраў каманды. Але гэта ўсё толькі сімптомы хваробы, а не сама хвароба. Наадварот, БАТЭ зноў на хаду.

Парадокс. Дзве прыватныя — «гаспадарскія» — каманды. Абедзве могуць дазволіць сабе гадаваць змену і купляць найлепшых гульцоў чэмпіянату і запрашаць параўнальных па таленту легіянераў. І гэтак далей. Адкуль тады такая розніца ў выніках?

Справа ў розніцы бізнес-падыходаў, якія вызнаюць Чыж і Капскі.

Мы не можам дэталёва ведаць таго, як адбываецца кіраванне камандамі. Таму прыгледзімся да нефутбольных актываў двух паважаных бізнесменаў.
Кангламерат кампаній «Трайпл», які належыць Юрыю Чыжу, — гэта набор бізнесаў, пабудаваных на трох дзеяннях. Аб прыбытковасці любой кампаніі Юрыя Аляксандравіча можна казаць у тэрмін ад трох месяцаў да паўтара года.
Да прыкладу, вось як выглядае схема працы ў нафтавым сегменце.

1.Выбіць ва ўрада квоту на ўвоз у краіну нафты.

2.Перапрацаваць яе на чужым прадпрыемстве.

3.Прадаць-экспартаваць высокаліквідны тавар.

Эфектыўнасць укладанняў можна ацэньваць ўжо праз 3–4 месяцы. На тых самых прынцыпах заснаваны будаўнічы дэпартамент «Трайпла». Атрымаць ад уладаў перспектыўны ўчастак (1). Узвесці будынак (2), прадаючы (3) кватэры або офісы яшчэ на этапе будаўніцтва. Акупнасць інвестыцый ясная на працягу года-паўтара. Гіпермаркеты «ProStore» — гэта «купі (1) — прадай (2)» у чыстым выглядзе. Тое ж можна сказаць пра рэстаранны бізнес.

А цяпер давайце ўспомнім інвестыцыі Юрыя Аляксандравіча ў вытворчасць. Гэта ААТ «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў» і СТАА «Трайплфарм». Аб поспехах першага нешта нічога не чуваць. Другое (усяго 45 працоўных месцаў) зусім цягне на сур’ёзную вытворчасць.

Простасць мадэлі дазваляе вельмі хутка ацэньваць эфектыўнасць укладанняў і прыцягнутых менеджэраў. Напрамак прыбытковы — выдатна. Не — закрываем яго. Да шчасця, «Дынама» ні зачыніць, ні ліквідаваць нельга.

Анатоль Капскі вядомы як гендырэктар ААТ БАТЭ, а з нядаўніх часоў яшчэ і кіраўнік кіруючай кампаніі холдынгу «Аўтакампаненты». Калі не лічыць ТАА ФК БАТЭ, якое само па сабе камерцыйна паспяховы праект, з іншых бізнэсаў Анатоля Анатолевіча вядомы толькі» Сталкер «. Гэтая фірма — мінарытарны акцыянер ААТ БАТЭ. Досыць даўно Капскі і яго кампаньёны на адкрытых аўкцыёнах пачалі скупляць акцыі завода. Сам ён прыйшоў на пасаду намесніка, а потым і гендырэктара ААТ як прадстаўнік акцыянера.

Анатоль Анатолевіч кіруе заводам, інвестуе сродкі (пазычаныя і заробленыя прадпрыемствам) у вытворчасць — абсталяванне і тэхналогіі. Як вы разумееце, такія інвестыцыі акупляюцца доўга. Зразумела, расце кошт ААТ БАТЭ — расце кошт долі «Сталкера». Упэўнены, што Капскі і кампаньёны маюць намер (у перспектыве) стаць уласнікамі завода. Гэта значыць, я

ны ад пачатку настроеныя на доўгатэрміновы праект, атрыманне выніку ў аддаленай перспектыве.
Бізнес Чыжа — гэта будаўніцтва, гандаль і рэстараны. Бізнес Капскага — вытворчасць. Гэта накладвае адбітак на кіраванне футбольнымі клубамі «Дынама-Мінск» і БАТЭ.

Тут можна спытаць: «І што ж ты прапануеш?» А я прапаную вось што.

Успомніце, як Юрый Аляксандравіч Чыж прыйшоў у «Дынама». Па чутках (а яны ў нашай краіне ўсё больш з’яўляюцца крыніцай самай аб’ектыўнай інфармацыі), прэзідэнт сказаў Чыжу — трэба ратаваць каманду. Вось ён і ратуе. Не разумеючы таго, што

эфектыўны (у яго разуменні) бізнес і чэмпіёнства несумяшчальныя.
Дык вось. Як Чыж прыйшоў у «Дынама», так яму і трэба сысці. Сёння трэба ратаваць каманду ўжо ад яго. ЗАТ «ФК Дынама-Мінск» трэба прадаць.
Каму? Напрыклад, Сяргею Левіну.

Па-першае, ён досыць багаты, каб разгледзець такую прапанову. Па-другое, яго бізнэс-мадэль можа супернічаць з бізнес- і футбольнай мадэллю Капскага. Ён стварыў брэнд «Сябар», капітальна мадэрнізаваўшы збанкрутаваны Бабруйскі піўзавод і прадаў (дорага) яго «Хайнекену». Ён стварыў з нуля «Сочны» і заваяваў сваім сокам халадзільнікі беларусаў. Ён прыдумаў беларускі парашок «Мара» і цяпер заваёўвае вашы пральныя машыны. Г.зн.

ён можа пачаць доўгатэрміновы праект, сабраць эфектыўную каманду кіраўнікоў і дачакацца выніку.

Распавяду пра недахопы такога плану акрамя таго, што галоўны яго фігурант не ў курсе, што гэты план існуе.

Такім чынам, Левін — яўрэй. Гэта моцна знервуе прыхільнікаў Геса (ці ўсё ж чэмпіёнства важней?). Хутчэй за ўсё, не разбіраецца ў футболе. А ці трэба каб уладальнік камандаваў трэнеру каго ставіць на гульню?

Левін, у асноўным, стараецца не высоўвацца. Аднак не саромеецца агучваць амбіцыйныя планы. І, як было не раз, пахваліцца дасягненнямі. Ён той, хто можа канкураваць з Капскім. У бізнесе і на полі. Ці не да гэтага імкнецца «Дынама»?

Хто прапануе Левіну купіць «Дынама»?

Гэта павінен зрабіць сам Юрый Аляксандравіч. Для яго гэта магчымасць захаваць «твар» і з гонарам выйсці з тупіковай сітуацыі. Адмовіцца ад цяжкай «цацкі», якая ўсё ніяк не стане чэмпіёнам і не хоча прыносіць прыбытак.

Які галоўны аргумент, які агучыць Чыж?

Клуб ўладальнікаў футбольных каманд вельмі вузкі. Увайшоўшы ў яго, бізнесмэн знаходзіць магчымасць абмяркоўваць свае, у тым ліку і бізнес-, праекты на самым высокім узроўні
(успомніце вопыт Капскага). Сяргей Леанідавіч Левін, напэўна, задумаецца. Наўрад ці ён плануе да пенсіі расфасоўваць парашкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?