Міліцыя адшуквае злачынца, які ўкраў у Кобрыне са скульптуры «Боцман» бронзавую курыльную люльку.

З заявай пра ўчыненае злачынства ў канцы кастрычніка звярнуўся дырэктар Кобрынскай ЖКГ. Ён расказаў, што ў ноч на 24 кастрычніка невядомы ўкраў са скульптурнай кампазіцыі курыльную люльку. Кошт украдзенага 3,44 млн. рублёў.

23 лістапада пасля праведзенай праверкі аддзяленнем дазнання райаддзела міліцыі распачата справа паводле ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж).

Скульптурная кампазіцыя боцмана, які звоніць у карабельны звон, з папугаем на плячы і люлькай у руцэ была ўстаноўлена ў Кобрыне ў 2009 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?