Аляксандр Лукашэнка падарыў Віктару Януковічу на 60-годдзе, якое той святкаваў летась, галаву зубра.

Пра гэта «Украинской правде» распавёў Аляксандр Бянькоўскі — будаўнік, які працаваў у паляўнічай рэзідэнцыі Януковіча ў Сухалуччы.

Па словах будаўніка, ён асабіста вешаў гэтую галаву на сцяну ў альтанцы для грылю.

Ён сцвярджае, што

тры жырандолі ў гэтай альтанцы, са слоў начальства, каштуюць 19 000 еўра, а ўнітазы ў прыбіральні альтанкі — іспанскія, па кошце каля 2 000 еўра за штуку.

«Але самае смешнае, што адзін ўнітаз быў заменены на падробку, якая была зробленая дзесьці ў Кіеве», — распавёў будаўнік.

Ён паведаміў, што галоўны аб’ект у Сухалуччы — гэта «Паляўнічы дамок Януковіча», зроблены з нябачаным размахам.

«Калі я першы раз прыехаў сюды, я быў шакаваны!

1400 квадратных метраў металадахоўкі былі сарваныя і замененыя на медзь. Яна нашмат даражэй! Па-мойму, гэтая медзь прывозілі нават з Нямеччыны
», — адзначыў будаўнік.

«На тэрыторыі вакол «паляўнічага дамка Януковіча» ёсць штучны канал для развядзення качак і рыбы. Дык вось,

рыбу егеры раз у тыдзень вылоўліваюць для аналізу.
Качак разводзяць кожны год прыкладна 5000 штук. Увосень частка ляціць, частку адстрэльваюць, частка застаецца зімаваць…

Бліжэй да «паляўнічага дамка», на самым беразе Кіеўскага мора — крыты цір з рухомымі мішэнямі. За хаткай — бухта для яхт, з другога боку — лазня, альтанка, валейбольная пляцоўка. Трохі далей — верталётная пляцоўка. Калі яе будавалі, высякалі дрэвы «, — дадаў будаўнік.

Паводле яго слоў, сам «Паляўнічы дамок Януковіча» вельмі прыгожы.

«Там усё зроблена з розумам. Бачна, што Януковіч усё рабіў для сябе, не для гасцей. Усярэдзіне стаіць больш за дваццаць TV-цюнэраў, я гэта ўсё бачыў на ўласныя вочы. Тэлевізійнікі казалі, што кожны цюнэр — на канкрэтны канал. Шмат разьбы.

Усярэдзіне ўсё аздоблена ў марскім стылі, ліштва вакол дзвярэй з арнаментам у стылі марскіх вузлоў. Такі эфект, быццам гэта карабель, перавернуты ўверх дном.
Раскошны камін. Падлога зробленая з дрэва і залітая лакам так, быццам яна маналітная!» — сказаў Аляксандр Бянькоўскі.

Паводле яго слоў, тут жа пабудаваны дом для прыслугі Януковіча, разлічаны на 12 сем’яў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?