25 лістапада ў Мінску адбыўся фінал першага рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года». Уладальнікам гэтага звання і галоўнага прыза конкурсу — новенькага 8-цалёвага планшэтнага камп’ютара Рrestigio — стала Марына Сініца, студэнтка пятага курса эканамічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта.

Галоўная інтрыга студэнцкага праекта вырашылася падчас фінальных спартыўных і творчых конкурсных выпрабаванняў, якія ўключалі: «візітную картку» удзельнікаў, інтэрактыўную гульню «Дэбаты»; абарону (прэзентацыю) новых маладзёжных праектаў, спартыўную эстафету, творчы нумар любога жанру.

У конкурсе ўзялі ўдзел больш за сто студэнтаў ВНУ, сярэдні бал паспяховасці якіх па выніках навучальнага года не ніжэй за 7,0, паведамляе БелаПАН.

Марына Сініца родам з Віцебска, вучылася ў матэматычным класе і займалася ў школе мастацтваў на аддзяленні «харэаграфія», пішуць «Народныя навіны Віцебска». Пастаянна ўдзельнічае ў канцэртах і фестывалях, якія праходзяць у ВДТУ. Пры гэтым займаецца і навукова-даследчай працай. Тэма аднаго з яе даследаванняў — «Лідэрства ў нефармальнай моладзевай групе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?