Крадзяжы колаў маладыя людзі (малодшаму з іх 21 год, старэйшаму — 22) здзяйснялі ад мая да лістапада гэтага года. Заехаўшы пад покрывам цемры на аўто аднаго з іх у двары, яны прыглядалі машыну, не абсталяваную сігналізацыяй, пасля чаго здымалі з яе колы. Такім чынам «разутымі» засталіся 4 аўтамабілі — «Рэно 19», «Хундай», «Аўдзі А6» і «Аўдзі А8». Два камплекты выкрадзеных колаў зламыснікі паставілі на свае легкавушкі, а астатнія спрабавалі прадаць.

Аднак перш, чым знайшоўся пакупнік, да іх зазірнулі аператыўнікі крымінальнага вышуку…

На дадзены момант у дачыненні да іх распачатая крымінальная справа за крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?