Петыцыя скіраваная на адрас ААН, праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch і «ўсім, хто можа дапамагчы».

Ініцыятары хадайніцтва маюць намер сабраць 100 тысяч подпісаў.

Зараз пад петыцыяй — больш за 40 000 подпісаў. Інтэрнаўты заўважылі, што сярод іх пад нумарам 37417 (час — 04:42, 24 лістапада) фігуруе «Dmitry Medvedev, Russian Federation».
Ці гэта прэзідэнт Расіі, ці яго цёзка і суайчыннік — інфармацыі няма.

У петыцыі адзначаецца, што прыгавор Кавалёву і Канавалаву, для якіх пракурор запатрабаваў смяротнай кары, будзе вынесены 30 лістапада.

«Многія ў Беларусі лічаць, што гэтыя людзі невінаватыя, — гаворыцца ў звароце. — Няма канкрэтных доказаў, што яны ўчынілі тэракт.
Калі ласка, падпішыце гэта хадайніцтва і папрасіце сваіх сяброў, каб мы ўсе маглі выратаваць гэтыя жыцці».

«

Людзі за самае жорсткае пакаранне любых тэрарыстаў, але збіраюць подпісы таму, што яны не вераць гэтаму суду і прад’яўленым доказам. Яны баяцца страшнай памылкі
, якіх было шмат у „справе Міхасевіча“, напрыклад», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з людзей, якія прызналіся ў тым, што паставілі свой подпіс.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?