Старшыня Кампартыі Расіі Генадзь Зюганаў наведаў храм Хрыста Збаўцы і прылажыўся да святыні праваслаўнага свету — Пояса Багародзіцы, паведамляе паведамляе афіцыйны сайт Камуністычнай партыі. Незвычайную акцыю праваслаўнага камуніста дапаўняюць каментары да навіны: інтэрнаўты цікавяцца, ці стаяў Зюганаў суткі ў чэргі, і спачувае сапраўдным камуністам, якія ад такога «ў труне перавяртаюцца».
Аўтар нататкі на сайце КПРФ — праваслаўны публіцыст і пісьменнік Павел Дарохін — піша: «З ласкі Божай і пры ўпартай працы камуністаў па адраджэнні Расіі саборна з усім народам нашай краіны можна будзе адсунуць спаўзанне нашай Радзімы ў бездань крызісу і беззаконьняў». Дарохін сцвярджае, што «за гэта моляцца ўсе праваслаўныя грамадзяне краіны і заклікаюць сілы нябесныя дапамагчы народу завяршыць
Дакрануўшыся да каўчэга і «атрымаўшы ласку ад гэтай праваслаўнай рэліквіі, Генадзь Зюганаў як лідар найбуйнейшай апазіцыйнай партыі краіны — партыі ўсяго народа — гатовы з верай і рашуча завяршыць перадвыбарную кампанію КПРФ і выканаць перадвыбарныя абяцанні партыі, усіхнародна-патрыятычных сіл перад выбаршчыкамі, грамадзянамі краіны».
На думку Дарохіна, «з дапамогай Багародзіцы — заступніцы і апякункі Расіі — гэта будзе зрабіць лягчэй».
Інтэрнаўты змясцілі да нататкі шматлікія каментары.Адны адзначаюць, што «праваслаўны публіцыст» не ведае, што «кампанія», калі яна перадвыбарная,
У Маскве да сабора, дзе выстаўлена рэліквія, стаяць шматкіламетровыя чэргі. Каб дастаяцца, у іх трэба правесці 25 гадзін.Тэлевядоўца Ксенія Сабчак апублікавала здымкі
Кампартыя Расіі выводзіць сябе ад Кампартыі СССР, якая спрабавала вынішчыць рэлігію ў краіне, зачыняла цэрквы. За саветамі былі замардаваныя тысячы святароў і манахаў.





