На 67-й хвіліне адзіны мяч у гульні забіў Хуан Валера.

«Барселона» выступала наймацнейшым складам: Вальдэс, Алвес, Піке, Абідаль, Максвел (Ісаак Куэнка, 73), Хаві, Бускетс, Алькантара (Кейта, 66), Санчыс (Педра Радрыгес, 72), Месі, Вілья.

Гэта першая параза «Барселоны» ў сёлетнім чэмпіянаце Іспаніі, але адставанне ад «Рэала» Жазэ Мурыньё складае ўжо шэсць пунктаў. У «Барсы» на рахунку таксама чатыры нічыі пры васьмі перамогах (34 пункты супраць 28).

***

«Барселона» — супернік БАТЭ у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. 28 верасня падапечныя Хасэпа Гвардзіёлы разграмілі Барысаў з лікам 5:0, 6 снежня каманды згуляюць у сталіцы Каталоніі.

БАТЭ, каб трапіць у плей-оф Лігі Еўропы, трэба перамагаць і спадзявацца на перамогу «Мілана» над «Вікторыяй» у Празе.

«Мілан» сёння гуляе з «Кьева», «Вікторыя» ў гасцях з «Прыбрамам», а БАТЭ ў матчы апошняга туру чэмпіянату Беларусі ў Брэсце з «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?