Не менш шасці вядучых футбалістаў у Тога загінулі пасля таго, як іх аўтобус зваліўся з абрыву і загарэўся.
Катастрофа адбылася ў 160 км на поўначы ад сталіцы краіны Ломе. Футбалісты каманды Etoile Filante («Падаючыя зоркі») накіроўваліся на матч, які павінен быў адбыцца ў нядзелю.
Па дадзеных мясцовых уладаў, не менш за трыццаць чалавек знаходзяцца ў крытычным стане.
Паведамляецца, што перад падзеннем аўтобуса ў прорву, у яго лопнула шына.
У мінулым годзе трое футбалістаў нацыянальнай зборнай Тога былі забітыя падчас нападу на іх аўтобус баявікоў-сепаратыстаў у Анголе.





