Удзельнікі з’езду галоўнай пракрамлёўскай партыі «Адзіная Расія» выказаліся за вылучэнне прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна на пасаду прэзідэнта краіны.
Пуцін сказаў, што з удзячнасцю прымае гэтую прапанову.
У пятніцу выбары прэзідэнта Расіі былі прызначаныя на 4 сакавіка 2012 г.
Пуцін займаў пасаду прэзідэнта на працягу двух тэрмінаў з 2000 па 2008 год, у апошнія гады кіраўніком дзяржавы быў яго стаўленік Дзмітрый Мядзведзеў. Мядзведзеў таксама папрасіў дэлегатаў з’езда прагаласаваць за цяперашняга прэм’ера.





