Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла сёння ў першым чытанні законапраект «Аб унясенні дапаўненняў у Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь», які датычыцца ўтылізацыі кінутых аўтамабіляў.

Праект закона прадугледжвае пэўны парадак прызнання машын безгаспадарнымі. У дакуменце гаворыцца, што органы тэрытарыяльнага кіравання павінны ствараць камісіі, якія будуць складаць спецыяльны акт агляду на кожны кінуты аўтамабіль. Будзе ўстанаўлівацца ўладальнік машыны. Яму накіруюць паведамленне аб тым, што на працягу 30 дзён трэба разабрацца з машынай: або завесці яе на стаянку, або ўтылізаваць і г.д.

Калі меры не прымаюцца, праз 30 дзён прыязджае эвакуатар і адвозіць аўтамабіль на стаянку. Потым у гаспадара ёсць яшчэ тры месяцы, а пасля заканчэння гэтага тэрміну прымаецца рашэнне на ўзроўні суда. Калі суд прызнае, што гэта безгаспадарная машына, адпаведная арганізацыя сферы ЖКГ вырашае, што рабіць з аўтамабілем. У большасці выпадкаў машыны будуць утылізаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?