У пятніцу, 25 лістапада, каля 6 гадзін раніцы ў адным з жылых дамоў у вёсцы Каралі Маладзечанскага раёна памёр 50-гадовы жыхар вёскі Укропава.

Па папярэдніх дадзеных, 40-гадовы гаспадар дома і яго госць ад самай раніцы выпівалі. Падчас п’янкі пасварыліся. Гаспадар не менш за пяць разоў ударыў госця рукамі і нагамі па розных частках цела. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы здарэння.

Падазроны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Крымінальная справа заведзенна па трэцяй частцы 147 артыкула Крымінальнага кодэкса — «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці пацярпелага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?