Сябры БХД накіравалі зварот да беларускіх царкоўных іерархаў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта ды Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча ў справе магчымага смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, якія абвінавачваюцца ў здзяйсненні тэракту ў менскім метро 11 красавіка 2011 году. У звароте выказаны непакой лёсам абвінавачаных, недавер беларускаму правасуддзю і просьба да іерархаў зрабіць усё магчымае, каб іх не пакаралі смерцю.

«Просім Вас патурбавацца лёсам з гэтых маладых жыхароў Віцебска, ды ўвогуле нас усіх, бо ў такой сітуацыі ніхто з нас не застрахаваны. Распачалася ўжо кампанія па збору подпісаў супраць пакарання смерцю Кавалёва і Канавалава, і наагул супраць смяротнага пакарання ў нашай краіне.

Ведаем, што Вы маеце кантакт з тымі, хто трымае ўладу ў Беларусі і просім выказаць міласэднасць ды зрабіць У С Ё магчымае з Вашага боку, каб абараніць жыццё. „Ня помсціцеся за сябе, любасныя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: „Мне помста, Я адплачу“, кажа Гасподзь“ (Рым 12:19). Бог дабраславіць і абароніць Вас у гэтай добрай і слушнай справе!», — гаворыцца ў звароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?