Тэму падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў абмеркавалі 28 лістапада Аляксандр Лукашэнка і старшыня cавета рэспублікі Анатоль Рубінаў.

«Гаворка ішла пра тое, што кандыдатамі ў дэпутаты павінны стаць

найболей актыўныя грамадзяне, хто добра ведае сітуацыю на месцах, умее смела адстойваць сваю пазіцыю, вылучаць прапановы, ініцыятывы, хто сапраўды клапоціцца пра выгаду народа.
Парламенцкія выбары павінны прайсці на высокім узроўні, і павінен быць сфарміраваны дзеяздольны парламент, які будзе працаваць на карысць нашага грамадства і дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

Яшчэ адной тэмай гутаркі стала падрыхтоўка навуковых кадраў у краіне: Рубінаў з’яўляецца членам прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

Рубінаў адзначыў, што з боку суіскальнікаў, іх кіраўнікоў, рэктараў ВНУ часам выказваюцца пажаданні знізіць патрабаванні да дысертацый, спрасціць парадак прысваення ступеняў ці вучоных званняў, крыху ўрэзаць функцыі ВАКа. На гэта Лукашэнка заявіў, што навука не можа быць другога гатунку і сапраўдны вучоны — той, хто мае высокую кваліфікацыю, працуе з карысцю для грамадства і на выгаду краіны.

Не павінна быць пустых дысертацый, даследаванняў, патурання пры прысуджэнні вучоных ступеняў, асабліва доктарскай, запатрабаваў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?