Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама правядзе 1–2 снежня дабрачынную акцыю «Сіла права».

Акцыя прымеркавана да Дня юрыста, які адзначаецца ў Беларусі ў першую нядзелю снежня. У час акцыі жыхары сталіцы змогуць атрымаць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі. Бязвыплатную прававую дапамогу акажуць работнікі ўстаноў юстыцыі, адвакаты Мінска.

Так, 1 снежня ў дзяржаўных натарыяльных канторах грамадзян бясплатна пракансультуюць па пытаннях натарыяльнай дзейнасці: адчужэння нерухомай маёмасці, афармлення спадчынных правоў, засведчвання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, даверанасцей і гэтак далей. Інфармацыю наконт рэгістрацыі шлюбу і нараджэння дзяцей прадаставяць у мінскіх ЗАГСах, Доме шлюбаў. Таксама ў гэты дзень гараджане могуць звярнуцца ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама па пытаннях абслугоўвання і арганізацыі работы раённых судоў, дзяржаўных натарыяльных кантор і прыватных натарыусаў, органаў ЗАГС, юрыдычных кансультацый, рэгістрацыі і ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў, іх статутнай дзейнасці. Акрамя таго, спецыялісты растлумачаць заканадаўства ў галіне рыэлтарскай дзейнасці, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, якія павінны выконвацца асобамі, што маюць спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на ажыццяўленне дзейнасці па аказанню юрыдычных паслуг.

У юрыдычных кансультацыях сталіцы 2 снежня адвакаты пракансультуюць маламаёмных грамадзян (шматдзетных і адзінокіх маці, пенсіянераў і людзей, якія маюць права на льготы) па нормах дзеючага заканадаўства ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага права.

Папярэдняга запісу на прыём не будзе, ён будзе весціся ў парадку чаргі у дзень звароту.

У іншыя дні месяца юрыдычныя службы горада будуць працаваць у звычайным рэжыме і спаганяць плату за аказаныя паслугі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Акцыя праводзіцца ў сталіцы штогод. Кансультацыі спецыялістаў атрымліваюць каля 1,5 тыс. чалавек.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?