Goals.by

Goals.by

Найлепшы бамбардзір 21-га чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе, які завершыўся ў нядзелю, не Рэнан Брэсан з БАТЭ з яго 13 мячамі, а аўтагол:)

У свае вароты было забіта 17 мячоў — рэкорд нацыянальных чэмпіянатаў. Прычым найбольш самастрэлаў зрабілі акурат супернікі БАТЭ — 6 разоў.

Толькі ў свае вароты заганялі мяч дзевяць гульцоў.

А ўсяго ў нацыянальным першынстве галы забівалі 148 чалавек (460 узяццяў варот), сярэдняя выніковасць — 2,32 мяча за гульню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?