У штучным вадаёме Ляхавіцкага раёна 25 лістапада знайшлі труп 76-гадовай пенсіянеркі.

«Цела жанчыны недалёка ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Шчара каля апоўдня знайшоў мясцовы жыхар», - распавёў следчы следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці (па Ляхавіцкім раёне) Аляксей Шчарбакоў.

Прычыну смерці загінулай з вёскі Крыжыкі Баранавіцкага раёна вызначыць судова-медыцынская экспертыза, але ўстаноўлена, што пенсіянерка не стала ахвярай нападу.

«Паводле сваякоў, у жанчыны былі праблемы са зрокам і слыхам. Раніцай 24 лістапада яна паехала цягніком на рынак у Баранавічы. Магчыма, вяртаючыся дадому, яна выйшла не на сваім прыпынку, пасля чаго нейкім чынам трапіла ў вадаём», - дапоўніў Аляксей Шчарбакоў.

Пры сабе ў жанчыны знаходзіліся дакументы, грошы і набытыя прадукты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?