«Польшча возьме ўдзел у кампенсацыі арыштаванай маёмасці беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага», — заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі 29 лістапада на Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Познані (Польшча).Такім чынам ён пракаментаваў чуткі аб тым, што польскае пасольства ў Мінску, нібыта, адмовілася браць удзел у выплаце кампенсацыі.
Нагадаем,
Сёння ж на
Па словах кіраўніка польскага МЗС, Польшча асуджае прысуд, вынесены Бяляцкаму. Еўрасаюз, падкрэсліў ён, можа пашырыць спіс неўяздных, уключыўшы ў яго адказных за крымінальны пераслед беларускага праваабаронцы.
Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства праходзіць у Познані 28–30 лістапада. Ад Беларусі ў ім удзельнічаюць 24 прадстаўніка розных грамадскіх арганізацый, а таксама спецыяльна запрошаны госць ад зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна», лідэр якога Алесь Бяляцкі 24 лістапада быў асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Многія ўдзельнікі беларускай дэлегацыі былі сёння на форуме у футболках з партрэтамі Бяляцкага.