У гэтым годзе ў Мінску здзейснена звыш 5,5 тысячы крадзяжоў з аўтатранспарту, прычым, як адзначаюць аператыўнікі сталічнага крымінальнага вышуку, частка з гэтых злачынстваў выразна прапісалася на тэрыторыях, прылеглых да гарадскіх футбольных стадыёнаў.
Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама.

Міліцыя лічыць, што, спяшаючыся на матч улюбёнай каманды, уладальнікі аўто не толькі насуперак патрабаванням ПДР паркуюць свае машыны ў першым-лепшым месцы, але і забываюць аб захаванасці пакінутага без нагляду транспартнага сродку, а таксама рэчаў, якія захоўваюцца ў яго салоне і багажніку. Гэтым і карыстаюцца «футбольныя автазлодзеі». Сапраўды,

ведаючы, калі пачынаецца і сканчаецца матч, яны падладжваюцца пад дадзены часавы прамежак і, не баючыся раптоўнага з’яўлення гаспадара, пранікаюць у чужыя машыны.

«Ускрыццё машын, калі мэтай зламыснікаў становіцца маёмасць, неабдумана пакінутая гаспадаром ў салоне перад футбольным матчам, далёка не рэдкасць, — каментуе начальнік аддзела па раскрыцці крадзяжоў аўтатранспарту Упраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Глускі. — У якасці апошняга прыкладу магу прывесці нядаўнюю сустрэчу ў рамках групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж барысаўскім БАТЭ і чэшскай «Вікторыяй».

Пакуль уладальнік аўтамашыны «Таёта Лэндкрузер», прыпаркаванай на вуліцы Ульянаўскай, з сынам падтрымліваў нашу каманду, з яго пазадарожніка быў выкрадзены партфель з трыма мільёнамі рублёў, 500 далярамі ЗША, 250 еўра, банкаўскімі карткамі і дакументамі».

Праўда, як паказвае міліцэйская практыка, не заўсёды аб’ектам замаху для аўтаналётчыкаў становяцца пакінутыя ў салоне транспартнага сродку кашалькі, сумкі, ноўтбукі і іншая апаратура. Часам дастаткова кінуць на сядзенне пустую скрынку ад друкаркі або дарагой бытавой тэхнікі, каб прыцягнуць увагу аўтазлодзеяў.

«Каб пазбегнуць такіх сюрпрызаў, трэба старанней ставіцца да выбару стаянкі аўтамабіля падчас футбольных і іншых спартыўных спаборніцтваў, —
працягвае Глускі. — Не варта пакідаць машыну ў месцах, дзе гэта забаронена Правіламі дарожнага руху.
Калі, напрыклад, стаянка занятая, то не трэба кідаць машыну абы-дзе — за пяць-дзесяць хвілін можна знайсці асветленае месца альбо пункт з камерамі відэаназірання. І, вядома ж, перад паездкай на стадыён мусова прыняць з салона і багажніка машыны лішнія рэчы,
якія могуць прыцягнуць увагу нячыстых на руку грамадзян».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?