Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што калі сігналы Расіі на сітуацыю вакол ЕўраПРА не будуць пачутыя заходнімі партнёрамі, то будуць прыняты іншыя сродкі абароны, у тым ліку жорсткія меры процідзеяння і разгортвання ўдарных груповак.

«Калі наш сігнал не будзе пачуты, як я і сказаў 23 лістапада, мы будзем разгортваць іншыя сродкі абароны, уключна з прыняццём цвёрдых мер процідзеяння і разгортваннем ударнай групоўкі», — заявіў Мядзведзеў на нарадзе з Узброенымі сіламі РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?