2 снежня (пятніца) у 19.00 пройдзе чарговае паседжанне клуба інтэлігенцыі імя св. Кірыла Тураўскага. На паседжанні адбудзецца прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук Дзяніса Лісейчыкава «Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839».

Праца з’яўляецца першым у беларускай гістарыяграфіі даследаваннем напісаным у рэчышчы канцэпцыі гісторыі штодзённасці. Пад увагу аўтара трапляе не толькі жыццё святара, якое было звязанае са службай у царкве: веданне царкоўнаславянскае мовы, а

ле і ягонае грамадскае і прыватнае жыццё.
Сацыяльны статус святара, яго адукацыя, звычаі — аўтар апісвае на аснове афіцыйнай царкоўнай і дзяржаўнай дакументацыі, успамінаў і прыватных лістоў карыстаючыся з архіўных крыніц змешчаных у Мінску, Гродне і Вільні.

***

Пасяджэнне клуба абудзецца ў Грэка-каталіцкім цэнтры св. Язэпа (Мінск, вул. Арджанікідзэ, 6).
Праезд да станцыі метро «Аўтазаводская», выхад па ходу цягніка налева; па Цэнтральнай вуліцы перайсці (пераехаць) вуліцы Чалюскінцаў і Украінскую, трэцяя будзе вул. Арджанікідзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0