У 19.45 29 лістапада падчас выканання планавых вучэбна-трэніровачных палётаў пры заходзе на пасадку ў раёне аэрадрома Пружаны, каля вёскі Засімавічы, адбылося крушэнне верталёта Мі-24 181-й баявой верталётнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Усе тры члены экіпажу баявой машыны загінулі:
камандзір экіпажу маёр Алег Кахно
бартавы тэхнік капітан Валер Бабко
лётчык Дзяніс Глушчанка.
Расследаванне праводзіць камісія Міністэрства абароны. Ваеннае ведамства выказвае спачуванне родным і блізкім загінулых лётчыкаў.
***
Нагадаем, што 20 кастрычніка ў Пастаўскім раёне разбіўся верталёт Памежнага камітэта: тады загінулі два члены экіпажу і трое журналістаў.