Нацыянальную бібліятэку дзяржаўная прапаганда называе тварам Мінска. Туды водзяць экскурсіі з усёй Беларусі, праводзяць міжнародныя форумы і семінары, абслугоўваюць замежныя дэлегацыі. Гэта не проста будынак, гэта доказ прагрэсіўнасці лукашэнкаўскай мадэлі і яе поспехаў. Пра яе вартасці і хібы было сказана і напісана столькі, што пра гэта можна складаць кнігі, але чарговае новаўвядзенне смяшыць да колікаў.
У прыбіральні бібліятэкі вісіць вялікі жоўты ўказальнік «Туалетная бумага» са стрэлачкай, якая паказвае на апарат, адкуль звычайна бяруць паперу, каб выцерці рукі.
А вось у кабінках паперы няма!Ні ў адной з дзясятка. Апарат (такі самы, нібыта з папяровамі ручнікамі) у кожнай з іх вісіць — але пусты.
Раздача паперы.
Апарат у кабінцы - пусты.
Кабінка акуратная, але паперы ёй усё ж бракуе.
Атрымліваецца, згодна з логікай адміністрацыі, наведвальнік мусіць зайсці ў прыбіральню і ўзяць сабе паперы па патрэбах. Калі раптам не хопіць —
са спушчанымі штанамі прабегчыся да апарата зноў і атрымаць новую порцыю.Вось такая эканомія ў заможнай Беларусі.
Парадаваўшыся вынаходніцтву, хочацца параіць адміністрацыі бібліятэкі ўвесці норму туалетнай паперы на чалавека ў месяц. Напрыклад,
першыя чатыры разы ён атрымае паперу бясплатна, у наступныя разы — па «эканамічна абгрунтаваных цэнах».





