Для краін, якія з’яўляюцца членамі Савета Еўропы, смяротнае пакаранне сёння — гэта нешта недапушчальнае, заявіў у Брусэлі член Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (ЕЭСК) Анры Малос.

«Вядома, гэта справа беларускага суду, але грамадзянская супольнасць Еўропы не можа вітаць вынесены ў Мінску вердыкт», — сказаў А. Малос, каментуючы прысуд па абвінавачванні ў арганізацыі тэракту ў мінскім метро.

«Але для мяне важна яшчэ і тое, што гэта злачынства, на мой погляд, не было да канца расследавана. Чаму быў здзейснены тэракт у мінскім метро? Чаго на самай справе хацелі злачынцы? У якасці доказу служыла некалькі недакладная відэакарцінка.
Мне здаецца, што ўсяму гэтаму дадзеныя занадта простыя тлумачэнні. Ход і празрыстасць гэтага расследавання выклікае пытанні», — працягваў суразмоўца агенцтва.

Ён сказаў, што «прысуд ўяўляецца вельмі хуткім». «На мой погляд, у гэтай дзіўнай гісторыі застаюцца няясныя моманты. Паводле інфармацыі з маіх непасрэдных кантактаў у Беларусі, якую я нядрэнна ведаю,

гэта былі „ідэальныя абвінавачаныя“ для следства, знойдзеныя практычна выпадкова.
Гэта ўсё выклікае здзіўленне», — адзначыў А. Малос.

ЕЭСК — адзін з асноватворных інстытутаў ЕС, створаны на аснове Рымскай дамовы 1957 года. Ён адыгрывае кансультатыўную ролю і прадстаўляе грамадзянскую супольнасць за ўвесь Еўрасаюз ад працадаўцаў да прафсаюзаў, ад спажыўцоў да эколагаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?