Мінскі раён Паўднёвы Захад зноў сутыкнецца са зменамі ў рэжыме працы грамадскага транспарту. З 3 снежня цалкам закрываецца рух усіх відаў транспарта на ўчастку вуліцы Алібегава ад вуліцы Чыгуначнай да праспекта Газеты «Праўда». Там пачнуць будаваць транспартную развязку.

У сувязі з гэтым

увесь грамадскі транспарт з закрытага ўчастка перакідваецца на вуліцу Янкі Брыля, што яшчэ больш ускладніць сітуацыю там штораніцы і штовечар.
У выйгрышы застануцца жыхары Малінаўкі, якія будуць праскокваць скрыжаванне вуліц Чыгуначная і Алібегава (самы праблемны пункт) фактычна не спыняючыся.

Такім чынам, у працу пасажырскага транспарта ўносяцца наступныя змены:

Маршрут А75 будзе рухацца па праспекце Газеты «Праўда», вуліцах Алібегава, Брыля, Гурскага, праспекту Дзяржынскага.

Маршруты А81с і А128 паедуць па вуліцы Голубева, праспекту Газеты «Праўда», вуліцах Алібегава, Брыля, Гурскага, праспектах Дзяржынскага, Жукава, вуліцы Чыгуначнай у абодвух кірунках.
Па такім самым маршруце паедуць маршрутныя таксі 1180, 1181, 1281, 1275.

Тралейбусы маршрутаў Т45, Т47, Т63 будуць рухацца па праспекце Газеты «Звязда», вуліцах Брыля, Гурскага, Уманскай, Чыгуначнай.

Паводле папярэдняй інфармацыі, будаўніцтва развязкі расцягнецца на год. Увесь гэты час транспарт будзе хадзіць па новых маршрутах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?