Мясніковіч і Клінтан прыбылі ў Найп'ідо амаль адначасова.
Клінтан прымалі ў залатым палацы, але без розгаласу.
Дзяржсакратарка ЗША сустрэлася з Су Чжы двойчы за тры дні візіту.
ЗША маюць кантакты і з уладамі, і з апазіцыяй.
Заходні свет разглядаў першы за 50 гадоў візіт дзяржсакратара ЗША ў М’янму (раней — Бірма) як гістарычны прарыў ізаляцыі. Аднак для ўнутранага спажывання рэжым м’янманскіх генералаў пастараўся прыезд амерыканскай дэлегацыі мінімізаваць, каб грамадства краіны не ўпала ў лішнюю эйфарыю ад дэмакратызацыі.
У аэрапорце новай, доўгія гады закрытай для іншаземцаў сталіцы М’янмы Найп’ідо Клінтан у сераду сустракалі без урачыстасці. У той жа час Міхаіла Мясніковіча, які прыбыў у чацвер, спаткалі з вялікай помпай,паставілі ў ягоны гонар два білборды. Галоўная газета рэжыму змяшчае інфармацыю пра візіт Мясніковіча на першую старонку, а аб прыездзе Клінтаніхі піша двума абзацамі на другой паласе.
ЗША пабачылі ў новай палітыцы генерала Тэйн Сэйна, новага кіраўніка хунты, выхад М’янмы з ізаляцыі. Візіт Хілары Клінтан — гэта своеасаблівая разведка.
Згодна з канстытуцыяй М’янмы, краіна ўяўляе сабой «квітнеючую дысцыплінаваную дэмакратыю».Самая вядомая лідарка апазіцыі М’янмы — Аўнг Сан Су Чжы. Яна лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру. 15 з 21 апошняга года яна правяла пад хатнім арыштам. Цяпер яна на свабодзе. Улады выпусцілі яшчэ 230 палітвязняў.
Су Чжы вырашыла падтрымаць рэфармісцкія памкненні ўладаў. Яна мае ўзяць удзел у давыбарах у парламент.«Нічога не гарантавана. Але нам трэба ўзяць на сябе гэтую рызыку», — сказала яна ў інтэрв’ю амерыканскім журналістам.
У выніку шматгадовай дыктатуры М’янма ператварылася ў адну з найбяднейшых краін свету.А ў выніку ізаляцыі ў эканоміцы краіны абсалютна дамінуе Кітай. Генералы, якія кіруюць краінай, пераапрануўшыся ў цывільнае, маюць патрэбу ў замежных грошах і эканамічных парадах. І ў збалансаванні кітайскага ўплыву.
Свой шанец у раней закрытай краіне імкнецца злавіць і Беларусь. Раней М’янма закупляла ў Беларусі верталёты.Беларускія газеты пісалі ў ў свой час, што М’янма ўяўляе для Беларусі інтарэс у галіне
Зараз стануць магчымымі і праекты ў галінах машынабудавання, здабычы карысных выкапняў.
Мяркуючы па білбордах у аэрапорце Найп’ідо, Мясніковіч прыбыў у краіну разам з жонкай.Як паведамляе «Голас дэмакратычнай Бірмы», візіт працягнецца тры дні.
Напярэдадні візіту Беларусь і М'янма распрацавалі пагадненне пра бязвізавы ўезд для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў.
Што пэўна, у адрозненне ад Клінтан, Мясніковіч сустракацца з лідаркай апазіцыі намеру не мае. А гэта ставіць пад пытанне будучыню ўсіх эканамічных праектаў, калі Су Чжы прыйдзе да ўлады (тое самае чакае беларускія праекты і ў Венесуэле ў выпадку сыходу Чавэса). На адзіных свабодных выбарах, у якіх ёй дазволілі ўдзельнічаць, яна набрала 80% галасоў. Генералы вынікі таго галасавання паспешліва адмянілі і адправілі Су Чжы за краты. Аднак цяпер веюць іншыя вятры.
Прэзідэнт М’янмы Тэйн Сэйн двойчы сустракаўся з Су Чжы перад візітам Клінтан.





