Японскі аўтавытворца Honda адклікае 304 тыс. аўтамабіляў па ўсім свеце праз дэфекты падушкі бяспекі, якія могуць прывесці да цяжкіх калецтваў або нават смерці,
паведамілі сёння прадстаўнікі кампаніі. Адкліканне закране такія аўтамабілі, як Accord, Civic, Odyssey, Pilot і некалькіх іншых мадэляў, вырабленых у 2001 і 2002 г.

Да цяперашняга часу было зафіксавана ўжо 20 інцыдэнтаў, звязаных з дадзенай праблемай. Праз дэфекты падушкі бяспекі ў аўтамабілях Honda ў 2009 у ЗША загінулі два чалавекі, перадае Associated Press.

Асноўная частка (273 тыс. аўтамашын) будзе адкліканая з амерыканскага рынку, 27 тыс. — з канадскага, каля 4 тыс. — з японскага і іншых рынкаў.

Праблемы з падушкамі бяспекі ўзнікаюць у Honda далёка не ўпершыню: пачынаючы з 2008 у розных краінах было адклікана каля 2 млн машын кампаніі. Аднак прадстаўнікі канцэрна запэўніваюць, што далейшых адкліканняў аўтамабіляў у сувязі з гэтай праблемай не чакаецца.

Honda — трэці па велічыні вытворца аўтамабіляў у Японіі і адзін з найбуйнейшых японскіх экспарцёраў аўтамабіляў у ЗША і іншыя краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?