Сярэдні курс наяўнага даляра ў лістападзе 2011 года павялічыўся на 0,85% (з 8.519,5 да 8.592 рублёў), сведчыць праведзены БелаПАН пастаянны маніторынг каціровак курсаў, выстаўленых 30 беларускімі банкамі. Афіцыйны курс узрос за месяц на 1,2% (з 8.500 да 8.600).

Сярэдні курс куплі амерыканскай валюты павялічыўся на 1,77% (з 8.365 да 8.513), продажу — знізіўся на 0,03% (з 8.674 да 8.671).

Максімальны сярэдні курс быў зафіксаваны 11 лістапада — 8.813 рублёў (куплі — 8.707, продажу — 8.919).

Розніца паміж сярэднімі курсамі куплі і продажу даляра скарацілася ў лістападзе з 309 да 158 рублёў, ці з 3,69 да 1,86%.

У кастрычніку сярэдні курс наяўнага даляра вырас на 12,04% (куплі — на 11,77%, продажу — на 12,30%), афіцыйны — на 51,81%; з пачатку года — адпаведна на 181,84 і 186,67%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?