Беларусь скароціць субсідыі на сельскую гаспадарку да 10% ад валавой вытворчасці ў гэтай сферы, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе рабочай паездкі ў Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці.

«Мы ўзялі на сябе абавязацельствы ў Мытным саюзе, АЭП — і Расія, і Казахстан будуць скарачацца ў гэтым плане, і мы таксама. Дарэчы, у іх 10% дапамога, а ў нас 18%. Нам трэба да 10% дайсці, і гэта правільна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Час ужо не сядзець і чакаць, што вам яшчэ хтосьці дасць крэдыты, дапаможа бюджэт. Так, будзем дапамагаць, але дапамога будзе скарачацца», — папярэдзіў ён

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што неабходна ў абавязковым парадку вяртаць узятыя крэдыты. «Жалезнае патрабаванне: усе крэдыты, якія вы ўзялі, вы абавязкова павінны вярнуць у банкі і бюджэт. Грошы будзеце вяртаць, спісання крэдытаў не будзе», — заявіў Лукашэнка.

Як паведамлялася, выступаючы гэтымі днямі ў палаце прадстаўнікоў, віцэ-прэм’ер Сяргей Румас заявіў, што ў сувязі з абавязацельствамі беларускага боку, узятымі ў АЭП, да 2017 года краіны «тройкі» павінны гарманізаваць сваё заканадаўства ў галіне падтрымкі сельскай гаспадаркі. У тым ліку субсідыі павінны складаць не больш як 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?