Аляксандр Лукашэнка абяцае ў бліжэйшы час прыняць рашэнне па пытанні магчымага памілавання асуджаных за ўчыненне тэракту ў мінскім метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Аб гэтым ён заявіў 2 снежня падчас паездкі па Івацэвіцкім раёне, адказваючы на ​​пытанні журналістаў.

«У бліжэйшы час мне прыйдзецца прымаць гэтае рашэнне. Але я ўжо пра гэта думаў пасля вынясення прысуду, і я чамусьці не сумняваўся, што суд прыйдзе да такога меркавання», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Па яго словах, тое, што адбылося, гэта, па-першае, «анамальна для Беларусі», па-другое, «недапушчальна», па-трэцяе, «загінулі людзі». «Па-чацвёртае, вось так нахабна, вы бачылі, як ён сябе паводзіў на допытах, ён стараўся забіць большую колькасць людзей», — падкрэсліў Лукашэнка.

З іншага боку, працягнуў ён, ёсць бацькі асуджаных, частка грамадства, якая ўстала на абарону. «І вось пачынаеш усё гэта ўзважваць. Я прыму рашэнне ў бліжэйшы час і абавязкова вас паінфармую, — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да прадстаўнікоў СМІ. — Хоць гэта цяжкае для мяне рашэнне па гэтым двум, не ведаю, людзьмі мне іх назваць ці як. Але вамі не забыта тое, што было, а мною тым больш. Гэта быў вельмі моцны ўдар па нашаму грамадству. І тое, што суд прыняў такое рашэнне, мне яго няма ў чым папракнуць. Цяпер слова за прэзідэнтам».

«Я павінен падпісаць указ і пацвердзіць рашэнне суда, або жа, калі звярнуліся за памілаваннем, я павінен разгледзець гэтыя дакументы. Гэта самае цяжкае, што можа быць у працы прэзідэнта», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?