Надзвычай папулярным прадуктам на выставе зьяўляюцца "пасьведчаньні кіроўцы" расейскай вытворчасьці. Разьлятаюцца па 200 рублёў за штуку. У кампаніі Пуціна, Жырыноўскага і Кацярыны Пушкаровай знайшла я і пасьведчаньне на імя прэзыдэнта Беларусі. Тэрмін дзеяньня - да 07.12.2015.
А маркі з выявай першага прэзыдэнта нагадалі мне стары савецкі анекдот пра аднаго з важдзей СССР: "-Штосьці вашыя маркі ня клеяцца! -Дык вы плюяце не на той бок!"
"Пуцін і рэгіёны"