Устаноўчы з’езд Партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» пройдзе 17 снежня ў Палацы культуры Мінскага трактарнага заводу, паведаміў адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.

На з’ездзе плануецца вырашыць наступныя пытанні: выбары кіраўніцтва партыі, удакладненне стратэгіі партыі, удзел ў парламенцкіх выбарах 2012 года ці іх актыўны байкот, пашырэнне дзейнасці БХД як народнай партыі, пашырэнне хрысціянскага духу ў партыі.

Партыя БХД пачынаючы з 2009 года ўжо тройчы праводзіла ўстаноўчыя з’езды і падавала рэгістрацыйныя дакументы ў Міністэрства юстыцыі, але да гэтага дзяржаўную рэгістрацыютак і не атрымала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0