Рада па правах чалавека ААН прыняла рэзалюцыю, якая асуджае сірыйскія ўлады за злачынствы супраць чалавечнасці. На думку рады, злачынствы, учыненыя за час падаўлення акцый пратэсту, могуць быць прадметам разгляду ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе.

Па дадзеных арганізацыі, з вясны гэтага года ўлады Сірыі пры разгоне пратэстуючых сістэматычна і груба парушалі асноўныя правы чалавека, выкарыстоўваючы катаванні і забойствы прадстаўнікоў апазіцыі.

За рэзалюцыю прагаласавалі 37 членаў савета з 47, шэсць краін устрымаліся, яшчэ чатыры, уключаючы Расію і Кітай, прагаласавалі супраць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?