Калі сёлета запытваешся людзей на вуліцах горада пра іх меркаванне па праблеме смяротнага пакарання, мінчукі так ці інакш пераходзяць да справы Канавалава-Кавалёва. Прысуд двум хлопцам прымусіў задумацца, наколькі беларусы давяраюць судовай сістэме? Ці лічаць імавернай судовую памылку? Ці папросту хочуць расплаты за перажытае 11 красавіка?

Восенню мінулага года «Наша Ніва» рабіла падобную апытанку на тэму смяротнага пакарання. Тады гаворка была больш гіпатэтычная, без прывязкі да пэўнай судовай справы і канкрэтных абвінавачаных:

А што вы думаеце пра смяротнае пакаранне? Якой мусіць быць вышэйшая мера пакарання злачынцам: імгненная смерць ад кулі ці пажыццёвае зняволенне? І калі казаць не увогуле гіпатэтычна, а пра адкрыты суд над Канавалавым і Кавалёвым: вы ўласна лічыце, што яны заслугоўваюць кулю ад імя Рэспублікі Беларусь ці ўсё ж нейкага іншага прысуду?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?