20 гадоў таму спыніў існаванне Савецкі Саюз, а Беларусь пачала самастойнае развіццё. Спачатку былі мары і ілюзіі, пасля прайшло працверазенне. Змаганне за сапраўдную незалежнасць працягваецца. Прапануем падборку першых старонак «Нашай Нівы» за 20 гадоў. Гісторыя краіны адбілася ў іх, як у люстэрку.

У маі 1991-га ў Баранавічах выходзіць першы нумар літаратурна-мастацкай газеты «Наша Ніва».

1993 год: газета выдаецца ў Вільні, некаторыя нумары выходзяць на беларускай лацінцы.

Май 1995-га: пасля Ганебнага рэферэндуму распачынаецца хваля лукашэнкаўскай рэакцыі.

Гарачая вясна 1996-га: Чарнобыльскі Шлях.

«Другой дарогай»: праз чатыры месяцы адбудзецца рэферэндум, які надзяліў Лукашэнку неабмежаванай уладай.

Снежань 1996-га: паэт Славамір Адамовіч асуджаны за верш «Забі прэзідэнта». На волю з турмы КДБ ён выйшаў праз 10 месяцаў.

Верасень 1999-га: знікаюць першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савету Віктар Ганчар і бізнесмен Анатоль Красоўскі. Пра іх лёс нічога невядома і дагэтуль.

Беларусы не здаюцца. Кастрычнік 1999-га: незадаволеныя палітыкай Лукашэнкі праводзяць масавы «Марш Свабоды» у Мінску.

Верасень 2001-га: Лукашэнка перамагае на другіх прэзідэнцкіх выбарах. Захад і ЕС выбары не прызнае.

Восень 2001-га: будаўніцтва мінскай акружной праходзіць праз мемарыял Курапаты, моладзь распачынае бестэрміновую акцыю абароны мемарыяла.

Студзень 2003-га: у аўтакатастрофу абрываецца жыццё «Песняра» Мулявіна.

Чэрвень 2003-га: у Беларусь вяртаецца Васіль Быкаў – назаўжды. 22 чэрвеня сэрца беларускага пісьменніка перастае біцца.

Ліпень 2004-га: улады зачыняюць незалежны Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, сфера вышэйшай адукацыі становіцца цалкам лукашэнкаўскай.

Кастрычнік 2004-га: чарговы рэферэндум дазваляе Лукашэнку ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах неабмежаваную колькасць разоў.

Май 2005-га: «па ініцыятыве ветэранскіх арганізацый…» Лукашэнка перайменаваў цэнтральныя праспекты Мінска. Праспект Скарыны стаў парспектам Незалежнасці, Машэрава – Пераможцаў.

Чэрвень 2005-га: за арганізацыю пратэстаў супраць рэферэндума – 2004 асуджаны на «хімію» Павал Севярынец і Мікалай Статкевіч. Праз 7 гадоў за ўдзел у чацвертых выбарах прэзідэнта Беларусі іх асудзяць зноў.

Лістапад 2005-га: перад трэцімі прэзідэнцкімі выбарамі ўлады выкідаюць з сеткі распаўсюду «Белсаюздруку» шэраг незалежных СМІ. НН змяняе фармат і распаўсюджваецца ўласнымі сіламі.

Сакавік 2006-га: трэція прэзідэнцкія выбары: 83% Ярмошынай, масавыя арышты і намётавае мястэчка ў цэнтры Мінска.

Верасень 2006-га: тэндэнцыі – незалежная беларуская журналістыка сыходзіць у Інтрэнэт. «Наша Ніва» пераводзіць інтэрнэт-версію газеты ў рэжым анлайн.

Студзень 2008-га: пратэстуе прыватны бізнес. Указ прэзідэнта №760, па якім забараняецца наймаць на працу не членаў сям’і, падымае хвалю пратэстаў прадпрымальнікаў.

Студзень 2008-га: гульня ў лібералізацыю – на волю выходзяць палітвязні Зміцер Дашкевіч і Артур Фінкевіч.

Лета 2008-га: рэканструкцыя палаца Радзівілаў у Нясвіжы. Помнікі гісторыі ў сучаснай Беларусі рэканструюць будаўніча-мантажныя ўпраўленні.

Ліпень 2008-га: загадкавы выбух падчас свята.

Верасень 2009-га: Лукашэнка едзе на беларуска-літоўскі эканамічны форум. Першы раз за дзесяцігоддзе прэзідэнт Беларусі перасякае мяжу Еўрасаюза.

Лістапад 2009-га: чуткі пра вірус свіннога грыпу ў Беларусі – людзі панічна скупляюць лекі ў аптэках.

Снежань 2010-га: чацвёртыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – крывавы разгон пратэстоўцаў, сотні арыштаваных, у тым ліку амаль усе супернікі Лукашэнкі.

Красавік 2011-га: самы гучны тэракт у найноўшай гісторыя Беларусі – выбух на станцыі метро «Кастрычнікая», 15 загінула.

Лета 2011-га: сацыяльныя сеткі арганізуюць «маўклівыя пратэсты» штосераду па ўсёй краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0