На Палітрадзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі 21 снежня была выпрацавана пазіцыя па будучым парламенцкім выбарам у Беларусі, што маюць прайсці ў верасні 2012 года, паведамляе сайт партыі.

Палітрада прыняла наступнае рашэнне:

«Рэкамендаваць з’езду АГП і «Кааліцыі Шасці» падтрымаць ідэю актыўнага байкоту. У выпадку змены сітуацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі праваабарончых і дэмакратычных арганізацый,

а менавіта: вызвалення ўсіх палітвязняў і прывядзення выбарчага заканадаўства ў адпаведнасць са стандартамі АБСЕ — рашэнне можа быць перагледжана.

Як падкрэсліў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, «выбары ў вар’яцкім доме немагчымыя».

***

У «Кааліцыю шасці» ўваходзяць Партыя БНФ, АГП, партыя «Справядлівы свет», аргкамітэт па стварэнні БХД, Рух «За свабоду» і кампанія «Гавары праўду». 19 снежня лідар «Справядлівага свету» Сяргей Калякін заявіў, што кааліцыя прыме канчатковае рашэнне наконт удзелу/няўдзелу ў выбарах не раней за 20 студзеня 2012 г.

Сойм Партыі БНФ, у прыватнасці, 17 снежня не вызначыўся з фарматам удзелу ў выбарах, заявіўшы, што мае пяць варыянтаў, але назваў 30 магчымых кандыдатаў, якія або возьмуць удзел у выбарчай кампаніі, або ўзначаляць кампанію па байкатаванні выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?