Ад крамы на Машэрава засталася толькі рэклама.

Ад крамы на Машэрава засталася толькі рэклама.

 Адной з прешых яшчэ ў жніўні зачынілася крама на Ленінградскай. Фота Telegraf.by.

Адной з прешых яшчэ ў жніўні зачынілася крама на Ленінградскай. Фота Telegraf.by.

Сетка мясных крамаў пад назвай «Савецкі», якая належыць ТАА «Савецкі век», зачынілася. Цяпер іх месцы ў Мінску занялі іншыя гандлёвыя аб’екты. На вуліцы Ленінградскай, напрыклад, адчынілася крама абутку, на Машэрава — кавярня, а на вуліцы Бельскага прадаюць дзіцячыя цацкі.

Атрымаць каментар у кіраўніцтва прадпрыемства не атрымалася. Нумары тэлефонаў, пазначаныя ў даведніках, не дзейнічаюць. Можна дапусціць, што прычынай закрыцця сталі праблемы з пастаўкамі мяса, як пра гэта напрыканцы жніўня паведамляў партал Telegraf.by. Кіраўніцтва прадпрыемства і тады ўстрымлівалася ад каментароў.

У жніўні мінулага года «НН» пісала пра сетку крамаў пад назвай «Савецкі». Дырэктар ТАА «Савецкі век» Дзмітры Свірыдаў з асцярожным аптымізмам казаў тады, што пэўная база сталых пакупнікоў у ягоных крамах ужо сабралася, хоць яны на той момант працавалі ўсяго паўгода. Ён падкрэсліваў, што робіць стаўку на высокую якасць прадукцыі і даступную цану.

Маркетолаг Сяргей Скараход тады ж папярэджваў, што эксплуатацыя настальгіі па мінулым у бізнесе не мае перспектывы. Аднак, як выглядае, прычынай закрыцця бізнесу стала не памылковая назва крамаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?