З такой просьбай айцец Аляксандр звярнуўся да ўладаў горада.

Падчас правядзення міжканфесійнага круглага стала ў Слонімскім райвыканкаме старшыня выканкама Іосіф Паўлюкевіч звярнуўся да сьвятароў з просьбай, каб шэсце і сходы побач з храмамі не насілі ніякіх палітычных падтэкстаў.

У сваю чаргу праваслаўны святар айцец Аляксандр звярнуўся да ўладаў з просьбай прыбраць у горадзе і раёне помнікі Леніну і Дзяржынскаму: «Людзі мы адукаваныя, гісторыю ўжо даўно пераглядзелі і пераасэнсавалі.

Навошта нам помнікі Леніну і Дзяржынскаму, калі ўжо ўсім вядома, што яны каты?
Можа, трэба іх прыбраць і паставіць на гэтым месцы каго-небудзь больш вартага».

Айцец Аляксандр прапанаваў пераплавіць помнікі і накіраваць метал на больш вартыя рэчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?