У Беларусі паслугу пераносу мабільнага нумара (MNP) плануецца прадастаўляць на платнай аснове. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Вольга Федарэева.

Паслуга будзе запушчана з 1 лютага 2012 года. Сёння ўсе аператары сотавай сувязі гатовы да запуску, правялі большасць тэхнічных тэстаў. Кошт паслугі будзе сімвалічным, каб ён быў даступны любому абаненту.

Перанос мабільнага нумара зойме не больш за тры дні з моманту звароту ў цэнтр абслугоўвання.

Прычым, для гэтага спатрэбіцца наведаць адразу два цэнтры абслугоўвання: як аператара, ад якога адыходзіць абанент, так і аператара-рэцыпіента. «Паслуга накіравана на тое, каб стварыць зручнасць для абанента», — заўважыла начальнік упраўлення.

На працягу двух гадоў рабочая група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства сувязі і аўтаматызацыі, РУП «Белтэлекам» і сотавых аператараў, займалася пытаннямі ўкаранення паслугі MNP. У Расіі ад гэтай паслугі адмовіліся, ва Украіне яна знаходзіцца на стадыі ўкаранення. Пасля ўкаранення паслугі пераноснасці мабільнага нумара заканамерна ўзнікне блытаніна з вызначэннем таго, да якога аператара падключаны той або іншы абанент. Для таго каб гэтага пазбегнуць, пры вызаве абанента, які перанёс свой нумар ад аднаго аператара да другога, будзе спрацоўваць галасавое папярэджванне.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?