На Беларускім металургічным заводзе завяршылася праца па стварэнні карпаратыўнага календара на 2012 год, для якога зняліся самыя прыгожыя работніцы прадпрыемства.
Галоўную старонку календара ўпрыгожвае фотаздымак супрацоўніцы, старшага кантрольнага майстра АТК, і надпіс: «Металургія — не толькі мужчынская прафесія».
«Яна адкрыта свету і заўсёды на сувязі», — гаворыцца ў календары пра кантралёра вытворчасці. Інжынера ахарактарызавалі так: «Яна лёгкая на пад’ём і заўсёды на вышыні». Сакратар, па версіі стваральнікаў календара, «знаходлівая і заўсёды знаходзіць выйсце з любой сітуацыі».
Каляндар прызначаны для маркетынгавых мэтаў і будзе распаўсюджаны сярод дзелавых партнёраў завода.





