photo — kinopoisk.ruМафія (Мафія Джэйн Остын!”) (Jane Austen's Mafia!)

ЗША, 1998, каляровы, 83 хв.

Рэжысэр: Джым Абрагамз

Ролі выконваюць: Джэй Мор, Білі Бурк, Крыстына Эплгейт, Памэла Гідлі, Алімпія Дукакіс, Лойд Брыджэс

Жанр: Пародыя на гангстэрскае кіно

Дон Вінчэнца Карціна – кіраўнік надзіва неарганізаванай злачыннасьці. У яго стралялі ўжо 47 разоў – і гэта прымусіла задумацца яго пра сэнс жыцьця. Патрыярх крымінальнага сьвету мусіць абраць пераемніка, які канчаткова дэзарганізуе злачыннасьць у краіне. У Дона два сыны: адзін – мужны герой вайны, другі – наркуша і псыхапат. Каго абярэ мудры Дон?

Пародыя на гангстэрскае кіно, а найперш – на “Хроснага бацьку”. Джым Абрагамз вядомы супрацай з братамі Цукерамі, разам зь якімі былі створаныя такія камэдыйныя стужкі, як “Аэраплян”, “Зусім сакрэтна!” і “Аголены пісталет”. Ягоны сольны фільм “Мафія” ня лічыцца такім пасьпяховым, але застаецца кінапародыяй – жанрам, які паддаецца нямногім.

Цікава, што абсьмяяльнік гангстэрскіх штампаў Джым Абрагамз распачынаў сваю кар’еру… прыватным дэтэктывам.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?