У Беларусі адмяняецца льгота пры ўвозе транспартных сродкаў юрыдычнымі асобамі. Адпаведны ўказ № 36 быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 17 студзеня. Калі ён увойдзе ў сілу, пакуль не паведамляецца.

Згодна з новымі правіламі, будзе прымяняцца поўная стаўка ПДВ у памеры 20%. Раней падатак вылічваўся як розніца паміж коштам рэалізацыі і коштам набыцця аўтамабіляў. Па меркаванні дылераў, гэта падніме цану новых аўтамабіляў на 17%.

А вось расійскія машыны ў цане не зменяцца, што дадаткова павысіць іх прывабнасць.

Згодна з афіцыйным тлумачэннем, «дакумент прыняты ў мэтах выраўноўвання умоваў падаткаабкладання легкавых аўтамабіляў на адзіным рынку краінаў Мытнага саюза».

Апроч таго, адмена льготы па ПДВ — адна з умоў прадастаўлення трэцяга транша крэдыту ад Антыкрызіснага фонду Еўразійскага банка развіцця ў памеры $440 мільёнаў.

Прадстаўкі аўтабізнэсу мяркуюць, што ўслед за новымі машынамі, могуць прапарцыйна падаражэць і патрыманыя аўто.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?