Незвычайнае ДТЗ з удзелам двух аўтамабіляў для спаборніцтваў здарылася ўчора ў Мінскім раёне. Каля вёскі Кіршы сутыкнуліся два Subaru Impreza. Пасля гэтага адбылося ўзгаранне, пацярпелі тры чалавекі.

Паведамленне аб аварыі паступіла каля трох гадзін дня. Да месца здарэння адразу былі накіраваныя аўтамабілі экстраных службаў. Узгаранне было патушана.

«Як было ўстаноўлена, кіроўца спартыўнага Subaru сутыкнуўся з такім жа аўтамабілем, які таксама рухаўся. Пацярпелі абодва кіроўцы і пасажыр. Яны дастаўленыя ў абласную бальніцу», - сказана ў зводцы МНС.

 Фота МНС

Фота МНС

 Фота МНС

Фота МНС

 Фота МНС

Фота МНС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?