Як паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна, ведамства завяршае маніторынг узроўню цэн на платнае навучанне ў ВНУ. Ён дазволіць сабраць прапановы па павелічэнні кошту навучання ад кожнай навучальнай установы і ацаніць абгрунтаванасць гэтага. Памер павелічэння кошту навучання ў ВНУ плануецца вызначыць да 25 студзеня. Ён будзе вагацца ў залежнасці ад тыпу ўстановы адукацыі. Некаторыя ВНУ могуць прыняць рашэнне не павышаць плату за навучанне з лютага, бо папярэдняе яе павелічэнне 1 лістапада было дастатковым для кампенсавання расходаў, адзначыла Ваніна. Яна падкрэсліла, што ў студзені кошт навучання ў ВНУ павышаць не плануецца.

Паводле слоў Ванінай,

неабходнасць павелічэння платы за навучанне ў ВНУ тлумачыцца павышэннем 1 студзеня тарыфнай стаўкі першага разраду на 32,5% (са 151 тыс. да 200 тыс. рублёў),
ростам аплаты працы педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ, якія не маюць вучонай ступені або вучонага звання, на 50%, а таксама ў сувязі з павышэннем іншых цэн і тарыфаў на работы і паслугі, у тым ліку на камунальныя.
Апошнім разам кошт навучання ў ВНУ і ССНУ павышаўся 1 кастрычніка або 1 лістапада 2011 года
(у залежнасці ад рашэння адміністрацыі ўстановы адукацыі). Пераразлік быў ажыццёўлены ў сувязі з павелічэннем 1 кастрычніка 2011 года стаўкі першага разраду на 28%, цэн і тарыфаў на паслугі. Тады Міністэрства адукацыі рэкамендавала ВНУ і ССНУ не павялічваць кошт навучання больш як на 25%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?