Фота Прессбола.

Фота Прессбола.

Разыгрываючая зборнай Беларусі па баскетболе Наталля Марчанка, што прызнавалася найлепшым плеймейкерам чэмпіянату Еўропы-2007, завяршае кар’еру.

Наталля паведаміла, што напісала заяву аб звальненні з пасады спартсмена-інструктара нацыянальнай каманды. Спыненне міжнародных выступаў і спыненне гульнявой кар’еры звязана са зменай роду дзейнасці, пра якія Наталля паабяцала паведаміць ўжо ў найбліжэйшай будучыні.

Нагадаем, што ў складзе зборнай Беларусі ураджэнка Рэчыцы правяла 59 матчаў.

За гэты перыяд яна заваявала бронзавы медаль Еўра-2007, станавілася чацвёртай на кантынентальным першынстве-2009 і планетарным форуме-2010.
Акрамя таго, у 2008 годзе баскетбалістка выступіла на Алімпіядзе ў Пекіне, дзе разам з нацыянальнай камандай заняла шостае месца.

Паказчыкі 32-гадовай баскетбалісткі за час выступлення на міжнародных турнірах пад эгідай ФІБА склалі 7,6 бала пры 2,1 падборы і 7,8 перадачы ў сярэднім за паядынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?