— Такія грошы нам толькі сніліся, — гэта ўсё, што могуць сказаць мясцовыя жыхары, даведаўшыся навіну пра свайго суседа.
Крадзеж у аднаго са старшыняў СВК Дзятлаўскага раёна абмяркоўвае ўвесь раён. Раняй раніцай злодзей вынес з хаты кіраўніка 26 тыс. 640 даляраў, 30 тысяч еўра і амаль 4 мільёны рублёў. Акрамя таго, злодзей прыхапіў з сабой пудзіла афрыканскай ільвіцы коштам 1000 даляраў.
Кажуць, злачынец доўга рыхтаваўся да крадзяжу: назіраў за домам, сачыў, калі сыходзяць і вяртаюцца гаспадары, а раніцай залез у хату праз незачыненае акно ў кацельні і вынес усе зберажэнні. Нягледзячы на тое, што мужчына працаваў у пальчатках, яго вельмі хутка вылічылі следчыя і затрымалі. Ім аказаўся
Вёска, у якой адбылося гучнае злачынства, досыць вялікая — 840 чалавек. Вось ужо паўтара года СВК узначальвае малады кіраўнік, які раней працаваў галоўным аграномам. Жыве ён у службовым доме і ездзіць на службовым «Шэўрале».
— Гэтая сума — мае зберажэнні з 2003 года, а пудзіла ільвіцы калісьці падарылі, — неахвотна кажа пацярпелы.
— На што вы збіралі грошы? Проста такая вялікая сума — і вы захоўвалі яе дома…
— Я лічу, што такая сума амаль у кожнага ёсць.
— Прабачце, а колькі вам гадоў?
— Хутка будзе 30. Да пабачэння.
Дарэчы, калгас, у якім усё адбылося, не на найлепшым рахунку ў раённага начальства па эканамічных паказчыках.
— Па зводках ён дзесьці ніжэйшы за сярэдняе. Сярэдняя зарплата па СВК — 1 мільён 400 тысяч, а ў кіраўніка — крыху больш за тры. Праўда, з 1 студзеня павысілася да 4,6 мільёна, — кажуць ва ўпраўленні эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама.