У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я супрацоўнікі мінскага ДАІ пераходзяць на спецыяльны рэжым працы, папярэдзілі ў прэс-службе. Будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў і правілаў манеўравання. Асаблівую ўвагу звернуць і на выкананне ПДР мінакамі. Сталі вядомыя вуліцы, дзе будзе арганізавана патруляванне.

МКАД на ўсёй працягласці

Праспект Пераможцаў на ўсёй працягласці

Праспект Незалежнасці на ўсёй працягласці

Вуліца Кіжаватава (ад вул. Казінца да вул. Сярова)

Вуліца Арлоўская (ад пр. Пераможцаў да вул. Чарвякова)

Вуліца Філімонава (ад вул. Парніковай да вул. Запарожскай)

12—13 км магілёўскай шашы.

З пачатку года ў Мінску адбылося 36 уліковых аварый, у якіх 7 чалавек загінулі і 34 атрымалі траўмы. Затрыманы 271 п'яны кіроўца, 343 не мелі правы кіравання.

Чытаць цалкам: http://auto.onliner.by/2012/01/20/gai-58

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?